БЕЛ Ł РУС

Ермакова правяла некалькі сустрэч з замежнымі банкірамі

26.04.2012 / 19:37

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова правяла 26 красавіка некалькі сустрэч з замежнымі банкірамі.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, падчас перамоў са старшынёй праўлення Цэнтральнага банка Туркменістана Тувакмаметам Джапаравым былі разгледжаны пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Нацбанкам і Цэнтральным банкам Туркменістана.

Пытанні наяўнага супрацоўніцтва і перспектыў яго далейшага развіцця былі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы з прэзідэнтам, старшынёй праўлення ААТ «Ханты-мансійскі банк» Дзмітрыем Мізгуліным.

Падчас перамоў з кіраўніцтвам акцыянера ЗАТ «Сомбелбанк» Getting Holdings S.A. (Польшча) бакі абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах і стратэгіі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, закранулі пытанні нарошчвання капіталу «Сомбелбанка» і «іншыя тэмы, якія выклікаюць узаемную цікавасць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула