БЕЛ Ł РУС

Ахове Абамы забаранілі наведваць «сумнеўныя» ўстановы пасля скандалу з прастытуткамі

28.04.2012 / 9:39

Ахове Абамы забаранілі наведваць установы з сумнеўнай рэпутацыяй, прыводзіць замежных грамадзян у свае нумары і ўжываць алкаголь менш, чым за 10 гадзін да пачатку службы.

На такія меры прыйшлося пайсці пасля скандалаў з удзелам ахоўнікаў, якія суправаджаюць амерыканскага прэзідэнта ў замежных паездках.

У сярэдзіне красавіка стала вядома, што перад візітам прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Картахену агенты забаўляліся на вечарынцы, у якой удзельнічалі, як мяркуецца, каля 20 прастытутак. У пятніцу сакрэтная служба паведаміла, што яна правярае інфармацыю аб такіх жа непрыстойных паводзінах сваіх супрацоўнікаў падчас камандзіроўкі ў Сальвадор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула