БЕЛ Ł РУС

Надзея Каткавец змяніла імідж — фотафакт

28.04.2012 / 19:36

Надзеі Каткавец ўручаная Ганаровая грамата Савета Міністраў, паведамляецца на сайце ўрада.

За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч ўзнагародзіў Надзею Каткавец Ганаровай граматай Савета Міністраў.

Надзея Каткавец працавала з 2003 года на пасадзе намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, а з 2004 года па красавік бягучага года - першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Цяпер яна з'яўляецца дырэктарам дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Варта адзначыць, што Надзея Мікалаеўна за апошні час прыкметна змянілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула