БЕЛ Ł РУС

Новы спецпраект НН: «Чорны спіс»

1.05.2012 / 9:44

Сяргей Гудзілін

відэа

Тут не будзе музыкі ці карцін. Тут будзе хроніка напаўлегальнага творчага жыцця топавых беларускіх творцаў.

Фатограф НН Сяргей Гудзілін у маі прэзентуе новы дакументальны спецпраект НН - «Чорны спіс». У здымках праекта бралі ўдзел топавыя творцы і калектывы айчыннага Блэк-ліста - Лявон Вольскі, Аляксандр Кулінковіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Міхалок, Настасся Шпакоўская, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Марачкін і Свабодны тэатр.

«Свабодны тэатр» на адным са сваіх падпольных паказаў.

У аб'ектыве фатографа творчая паўсядзённасць мастакоў, што апынуліся персонамі нон грата ў афіцыйнай прасторы. Вайцюшкевіч у прыдарожнай кавярні падчас паездкі на канцэрт за мяжу. Варашкевіч, які грае не свае песні ў рэстаране. Марачкін у сваёй андэграўнднай майстэрні. Вольскі, які ўласнаручна вяртае квіткі слухчам за адменены канцэрт. Ляпісы... Глядзіце на NN.BY у маі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула