БЕЛ Ł РУС

Крадзеж пінгвіна з заапарка ў Аўстраліі абышоўся хуліганам у 2 тыс. даляраў + фота

2.05.2012 / 12:36

Двое брытанцаў, якія ўварваліся ў заалагічны парк у Аўстраліі п'янымі ды скралі пінгвіна па імені Дырк, аштрафаваныя на 1 тысячу аўстралійскіх даляраў. Пра гэта газета Guardian.

Той самы пінгвін

Паводле газеты, узрост хуліганаў -- Кэры Мулса і Рыса Оўэна Джонса - 20 і 21 год. Суд прызнаў іх вінаватымі ў незаконным пранікненні на тэрыторыю заапарка, крадзяжы і ўкрывальніцтве птушкі.

Два сябры з Уэльса былі арыштаваныя пасля таго, як уварваліся ноччу ў аўстралійскі парк «Марскі свет» і адправіліся плаваць з дэльфінамі.

Пасля гэтага яны прыхапілі з сабой у гасцініцу пінгвіна. Усе свае дзеянні яны здымалі на мабільны тэлефон.

Іх злавілі пасля таго, як яны сталі бравіраваць сваімі подзвігамі ў Facebook.

Адзін з абвінавачаных заявіў аўстралійскаму тэлебачанню, што гэта быў усяго толькі жарт, якая занадта далёка зайшоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула