БЕЛ Ł РУС

11 прэзідэнтаў адмовіліся ехаць да Януковіча ў Ялту

4.05.2012 / 12:50

Nashaniva.com

Чарговая адмова прыйшла ад кіраўніка Венгрыі.

Новаабраны прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр не прыме ўдзелу ў саміце лідараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Ялце, які запланаваны на 11-12 мая.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам надзвычайны і паўнамоцны пасол Венгрыі ва Украіне Міхаль Баер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанне прыезду прадстаўнікоў Венгрыі ў Украіну на Еўра-2012 пакуль не актуальнае.

Як паведамлялася раней, адмовіліся ад удзелу ў саміце прэзідэнты Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Італіі, Славеніі, Эстоніі, Харватыі, Латвіі, Балгарыі і Албаніі, які ў такі спосаб выказаваюць пратэст вакол сітуацыі з экс-прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай, што асуджана на 7 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула