БЕЛ Ł РУС

Абама пачаў перадвыбарчую кампанію

6.05.2012 / 9:29

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў суботу даў афіцыйны старт сваёй перадвыбарчай кампаніі. Выступаючы з прамовай на мітынгу прыхільнікаў у штаце Агаё, Абама скрытыкаваў свайго верагоднага апанента ад партыі рэспубліканцаў Міта Ромні за прыхільнасць кансерватыўным эканамічным праграмам, у прыватнасці — палягчэнню падатковай нагрузкі для багатых і ўразаньню сацыяльных праграм.

Абама заявіў, што імкнецца да пераабраньня для таго, каб не дапусьціць такой палітыкі.

Пазней дзейны прэзідэнт выступіў на мітынгу штаце Вірджынія. Абодва гэтыя штаты лічацца ключавымі ў барацьбе за намінацыю на кандыдата на прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у пачатку лістапада 2012 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула