БЕЛ Ł РУС

Фотарэпартаж з конкурса «Міс Беларусі»

7.05.2012 / 10:52

Пераможцы конкурсу.

Перад пачаткам сустрэчы ўдзельнікаў сустракалі актывісты БРСМ.

Шоу пачалося з дэманстрацыі калекцыі «Кветкі».

Танцавальны нумар «Кветкі».

Дэфіле ў купальніках.

Дэфіле ў купальніках.

Некаторыя спадніцы, як тут зробленыя з паветраных шарыкаў, выклікалі ў гледачоў здзіўленне.

«Замкавая калекцыя» дызайнера Юліі Латушкінай.

«Замкавая калекцыя» дызайнера Юліі Латушкінай.

«Замкавая калекцыя» дызайнера Юліі Латушкінай.

«Міс глядацкіх сімпатый» Таццяна Давыдзенка.

«Міс Дружба» Іна Канавалава.

«Міс Дабрачыннасць» Марыя Вялічка.

Наталля Міхальчык не вытрымала напружання і хвалявання, наступіла на край сукенкі і павалілася проста ля края сцэны.

Пераможцу Юлію Скалковіч віншуе ўладальніца кароны 2010 года Людміла Якімовіч.

«Першай віцэ-міс» стала Вікторыя Шавель

«Другая віцэ-міс» — Настасся Пагранічная з Жодзіна.

Нагадаем, што карона VIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2012», фінал якога прайшоў у Мінскім палацы спорту, дасталася 20-гадовай берасцейцы Юліі Скалковіч. Юлія таксама прызнана самай фотагенічнай ўдзельніцай праекта (тытул «Міс фота»).

Першай віцэ-міс стала Вікторыя Шавель (20 гадоў) з Гомеля, якая таксама заваявала тытул «Міс спорт», другой віцэ-міс — Анастасія Пагранічная (21 год) з Жодзіна.

Тытула «Міс топ-мадэль» ўдастоена 20-гадовая Наталля Брыштэн з Брэста. Тытул самай таленавітай удзельніцы конкурсу прыгажосці («Міс талент») заваявала 21-гадовая Вольга Нікіфарава з Віцебска.

Уладальніцы ўсіх тытулаў ўдастоеныя грашовых прэмій.

Пераможца «Міс Беларусь-2012» атрымае грашовы прыз памерам 50 млн рублёў.

У конкурсе ўдзельнічалі 28 дзяўчат з розных рэгіёнаў краіны. «Міс Беларусь» праводзіцца раз у два гады. У 2010 годзе карона дасталася жыхарцы Гродна Людміле Якімовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула