БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы аднавілі падзенне ў красавіку: мінус 129 млн

7.05.2012 / 15:6

Сяргей Гезгала

У складзе рэзерваў істотна знізіліся актывы ў валюце. У той жа час «іншыя актывы» выраслі 320,4 млн. даляраў ЗША (34,4%).

Як паведаміў Белстат, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая склалі 7957 млн даляраў ЗША. Гэта на 129 млн (1,6%) менш, чым 1 красавіка.

Папярэднія месяцы рэзервы патроху раслі: на 69 млн даляраў у сакавіку, на 35 млн у лютым і на 65 млн у студзені.

У складзе рэзерваў за красавік істотна знізіліся актывы ў валюце. Залаты запас амаль не змяніўся. У той жа час «іншыя актывы» выраслі 320,4 млн. даляраў ЗША (34,4%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула