БЕЛ Ł РУС

У Сеуле пабудуюць хмарачосы, пакрытыя «луской дракона»

14.05.2012 / 04:19

Архітэктурная студыя Adrian Smith + Gordon Gill з Чыкага прадставіла эскізы двух хмарачосаў для новага міжнароднага дзелавога раёна Сеула, сталіцы Паўднёвай Карэі.

Праект атрымаў назву «Танцы драконаў». Нестандартнае шкленне фасадаў імітуе луску гэтых міфічных істот і стварае візуальны эфект руху вакол цэнтральных стрыжняў вежаў.

Канструктыўныя элементы шклення дазваляюць панелям раскрывацца, утвараючы адтуліны ў 600 мм для аптымальнай цыркуляцыі паветра. Праект прадугледжвае выкарыстанне цэлага комплексу «зялёных» і энергазберагальных тэхналогій, пачынаючы ад сонечных батарэй на дахах і заканчваючы патройнымі шклопакетамі, якія перашкаджаюць страце цяпла.

Адзін з хмарачосаў будзе мець вышыню 390, другі — 450 метраў. Акрамя офісаў усярэдзіне размесцяцца і жылыя апартаменты. На самых верхніх паверхах запраектаваны пентхаўзы з панарамным 360-градусным шкленнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула