БЕЛ Ł РУС

Прыватны самалёт сеў на вайсковы аэрадром пад Ваўкавыскам

14.05.2012 / 9:50

Паводле БелТА

Пры гэтым ён не папярэдзіў дыспетчара. Лётчык быў затрыманы адразу пасля прызямлення.

Мінчук на прыватным аднаматорным самалёце Cessna-172 хацеў паказаць сваім сябрам Краснасельскія кар'еры. Аднак падчас палёту выявілася нейкая непаладка, і лётчык пайшоў на экстранную пасадку.

Да расследавання інцыдэнту падключыліся спецыялісты з Дэпартамента па авіяцыі.

На самалёце такой жа мадэлі ў маі 1987 года на Краснай плошчы ў Маскве прызямліўся немец Маціяс Руст, што выклікала вялізны скандал і адстаўкі ў кіраўніцтве савецкіх Узброеных сілаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула