БЕЛ Ł РУС

Сямашка: Беларусь не аддасць кантрольны пакет МАЗа Расіі

16.05.2012 / 13:1

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заяўляе, што Беларусь не пойдзе на перадачу кантрольнага пакета акцый Мінскага аўтамабільнага завода холдынгу «Расбелаўта», які ствараецца з удзелам расійскай дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі» і КамАЗа.

«Мы не згодныя на кантрольны пакет (перадачу кантрольнага пакета акцыяў МАЗа). Гэта розныя ўмовы», — заявіў Сямашка 16 мая ў Мінску.

Сямашка дадаў, што беларускі і расійскі бакі працягваюць перамовы, якія ідуць досыць напружана: «Мяркую, што не пазней як у маі мы разгледзім гэтае пытанне на прэзыдуюме Саўміна і прымем нейкае рашэнне». Ён дадаў, што беларускі бок згодны ўвайсці «ў нейкі альянс з КамАЗам.

Сямашка заўважыў, што калі Беларусь і Расія толькі пачыналі перамовы, «быў мільён пытанняў». «Сёння такіх пытанняў засталося некалькі, і я думаю, што яны будуць вырашаныя. Мы ідзем да стварэння альянсу ў выглядзе холдынгу „Росбелавто“. Мы не ворагі, а партнёры. Нам трэба аб’ядноўвацца і разам канкурыраваць на рынках», — заявіў першы віцэ-прэм’ер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула