БЕЛ Ł РУС

У ваенны час Беларусь будзе пераходзіць на расійскую сістэму навігацыі

16.05.2012 / 16:24

У выпадку вайны карыстацца GPS будзе немагчыма, затое запрацуе «ГЛОНАСС».

Беларусь разлічвае атрымаць гарантыі выкарыстання ў ваенны час расійскай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы (ГЛОНАСС). Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Ігар Быкаў.

«У нас адзіная групоўка войскаў з Расіяй, таму мы можам разлічваць на выкарыстанне гэтай навігацыйнай сістэмы», — заявіў ён. У мірны час Беларусь выкарыстоўвае дзве навігацыйныя сістэмы — GPS і ГЛОНАСС.

«У вайсковай справе карыстацца GPS немагчыма, бо ў асаблівыя перыяды яны пераходзяць на іншыя коды і частоты», —
дадаў чыноўнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула