БЕЛ Ł РУС

«Алеся» будзе шыць адзенне для нямецкіх паліцэйскіх

17.05.2012 / 10:40

Аб’ём замовы — каля 35 тысяч вырабаў.

Пра гэта расказаў дырэктар трыкатажнай фабрыкі «Алеся» Мікалай Гурыновіч. «У Германію будзем пастаўляць карпаратыўнае адзенне.

„Алеся“ ўдзельнічала ў 6–7 тэндарах у Германіі, і мы выйгралі тэндар на выраб адзення для паліцыі Берліна і Брандэнбурга.
Аб’ём — каля 35 тысяч вырабаў. Першая партыя па ўмовах тэндара павінна быць установачная — каля 800–900 вырабаў, яны будуць насіцца 2–3 месяцы, пасля чаго ўжо будзе пастаўлена асноўная партыя, — кажа ён і дадае, што „Алеся“ выйграла яшчэ адзін тэндар, звязаны з пастаўкай адзення для нямецкай чыгункі. — Якасць наша іх задавальняе, яны плацяць за гэта добрыя грошы. Такі напрамак працы мы лічым правільным».

Увогуле ж, па яго словах,

асноўная частка прадукцыі, якая ідзе на экспарт, прадаецца ў Расіі
(прычым большай папулярнасцю карыстаюцца жаночыя калекцыі), але «Алеся» працуе і з іншымі краінамі — напрыклад, Эстоніяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула