БЕЛ Ł РУС

У Мінску «не плануюць» паказваць фільм «Дыктатар»

18.05.2012 / 16:40

СМ

Фільм забаронены да паказу таксама ў Туркменістане і Таджыкістане.

УП "Мінсккінавідэапракат" не плануе дэманстраваць у Мінску фільм Сашы Барона Коэна "Дыктатар". Пра гэта карэспандэнту НН паведамілі ў аддзеле рэпертуарнага планавання прадпрыемства. Фільм, які апавядае пра лёс блізкаўсходняга дыктатара, 16 мая выйшаў у пракат.

Таксама фільм не будзе дэманстравацца ў Таджыкістане -- за яго паказ без ліцэнзіі будуць штрафаваць. Тлумачаць гэта "абразай менталітэту мясцовага насельніцтва". Не пакажуць "Дыктатара" і ў Туркменістане. Але з развіццём інтэрнэту такія забароны маюць усё меней сэнсу.

У Расіі фільм паглядзець можна: яго прэм'ера ў Маскве адбылася 17 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула