БЕЛ Ł РУС

Праваднік вагона, які скончыў жыццё самагубствам, быў з Баранавічаў

21.05.2012 / 22:32

Праваахоўныя органы апублікавалі некаторыя дэталі здарэння, звязанага з самагубствам у Мінску на тэрыторыі мясцовага вагонарамонтнага завода правадніка расійскага паштова-багажнага вагона.

Нагадаем, цела вісячага ў пятлі 36-гадовага мужчыны было знойдзена ў 8.45 19 мая ў вагоне, прыгнаным на рамонт у Мінск. Жыхар вёскі Буніна Сонцаўскага раёна Курскай вобласці суправаджаў гэты вагон.

Як сказаў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, асноўная версія трагедыі — самагубства. Загінулы не з’яўляўся работнікам Расійскіх чыгунак — вагон належыць прыватнай кампаніі.

Сам праваднік быў родам з Баранавічаў, пастаянна працаваў на маршрутах, якія звязваюць Расію і Беларусь.

Пасля здарэння ў пакоі адпачынку правадніка была знойдзена перадсмяротная запіска загінулага, якой ён развітваецца і просіць не шукаць вінаватых у яго смерці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула