БЕЛ Ł РУС

Кіркораў з Ордэнам Скарыны — фотафакт

22.05.2012 / 9:48

«Гэта адна з самых сур’ёзных узнагародаў, якія я атрымліваў за сваё жыццё».

Нагадаем, што за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў, высокае выканальніцкае майстэрства народны артыст Расійскай Федэрацыі Філіп Кіркораў быў узнагароджаны Аляксандрам Лукашэнкам Ордэнам Францыска Скарыны. 21 мая ў Мінску прайшоў канцэрт мэтра постсавецкай эстрады.

«Дзякуй за такі ​​высокі гонар, такую ​​высокую ўзнагароду асабіста ад спадара прэзідэнта, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Безумоўна, для мяне гэта вельмі значная і дарагая ўзнагарода, адна з самых сур’ёзных узнагародаў, якія я атрымліваў за сваё жыццё.
Яна сапраўды, можа быць, выпакутавана і мае непасрэднае дачыненне да майго жыцця і дружбе з Беларуссю, бо не адзін раз я стаяў пад беларускім сцягам і абараняў, і прэзентаваў гэтай прыгожай рэспублікі на міжнародным конкурсе „Еўрабачанне“ . І ганаруся тым вынікам, якога мы дабіліся з Дзмітрыем Калдуном [6-е месца на „Еўрабачанні“ ў 2007 г., самае высокае месца занятае Беларуссю — НН]. Але справа нават не ў конкурсе, справа ў стаўленні, справа ў падзяцы, справа ў музыцы, якая звязвае мяне з Беларуссю столькі гадоў.
Музыцы «Славянскага базару», музыцы маіх гастроляў, якім 25 гадоў, бо менавіта з Гомельскай вобласці калісь пачаліся мае першыя гастролі.
Яшчэ раз хачу асабіста перадаць словы падзякі спадару прэзідэнту за яго ўвагу да маёй персоны, за гэты мой юбілейны канцэрт, які адбыўся тут, за яго добрыя словы, якія я чытаў у свой дзень нараджэння, і за тое стаўленне беларускага народа, якое перададзена сёння ў гэтай зале, як ніколі. Я вельмі расчулены, вельмі ўсхваляваны, я вельмі хачу быць з вамі як мага часцей», — заявіў Філіп Кіркораў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула