БЕЛ Ł РУС

Клінтан: НАТО будзе пашырацца

22.05.2012 / 10:20

На саміце НАТО, які праходзіць у Чыкага, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што на наступнай сустрэчы кіраўнікоў краінаў — чальцоў НАТО мае быць разгледжанае пытанне аб пашырэнні ваеннага альянсу.

З такой заявай Клінтан выступіла перад сустрэчай з лідарамі Босніі, Грузіі, Македоніі і Чарнагорыі, якія імкнуцца да сяброўства ў НАТО. Месца і дата правядзення наступнага саміта пакуль не прызначаныя.

Першым кандыдатам на ўступленне ў НАТО з’яўляецца Македонія — дзеля гэтага ёй трэба вырашыць спрэчку з Грэцыяй, якая лічыць неправамернай назву гэтай краіны. Грузіі для сяброўства ў НАТО трэба будзе ўлагодзіць канфлікт з Расіяй з нагоды самаабвешчаных рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асеція, незалежнасць якіх Грузія не прызнае. У Босніі і Чарнагорыі запушчаныя рэформы, неабходныя для далучэння да вайсковага саюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула