БЕЛ Ł РУС

У Бяляцкага апісалі маёмасць на лецішчы

22.05.2012 / 20:47

22 мая ў праваабаронцы Алеся Бяляцкага, што знаходзіцца ў калоніі, апісалі маёмасць на лецішчы, паведаміла яго жонка Наталля Пінчук.

«Сёння прыехалі на лецішча ў Ракаў, апісалі там маёмасць. Непрыемная працэдура, але што ёсць, тое ёсць. Наколькі я ведаю, муж абскарджвае гэта рашэнне».

Раней у сакавіку была апісаная кватэра Бяляцкага ў Мінску. Бяляцкі асуджаны на чатыры з паловай гады зняволення. За кратамі знаходзіцца з 4 жніўня 2011 года і цяпер адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула