БЕЛ Ł РУС

Пажар на бройлернай фабрыцы пад Гродна: загінулі 4,5 тыс. маленькіх куранятаў

23.05.2012 / 10:34

Чатыры з паловай тысячы куранят аднадзённага ўзросту загінула ў выніку пажару на птушніку бройлернай фабрыкі СВК «Прагрэс Верцялішкі» ў вёсцы Галоўнічы Гродзенскага раёна.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, пажар узнік 22 мая ў 20.55. Выратаваць з агню ўдалося каля 25 тысяч куранят. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула