БЕЛ Ł РУС

БелАЗ збіраецца зрабіць найбольшы самазвал у свеце

27.05.2012 / 10:32

Яго грузападымальнасць складзе 450 тонаў.

ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» плануе ў сакавіку 2013 выпусціць самы вялікі самазвал ў свеце грузападымальнасцю 450 т.

Генеральны канструктар прадпрыемства Аляксандр Ягораў паведаміў пра гэта на сустрэчы з расійскімі журналістамі, якія знаходзяцца ў прэс-туры па Беларусі.

«Цяпер на нашым прадпрыемстве вядзецца актыўная распрацоўка самага вялікага самазвала ў свеце грузападымальнасцю 450 т.

Ён будзе на васьмі шынах, з электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току і, несумненна, будзе нашпігаваны ўсімі магчымымі на сённяшні дзень прыладамі аўтаматызацыі працы аператара.
У сакавіку 2013 года мы плануем паказаць гэты самазвал», — сказаў генеральны канструктар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула