БЕЛ Ł РУС

Ермакова пра стаўку рэфінансавання

30.05.2012 / 8:9

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання прадоўжыцца пры захаванні бягучай тэндэнцыі па інфляцыі,
паведаміла ў аўторак журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Паводле нашай інфармацыі, інфляцыя за тры тыдні склала 1,1%. Гэта папярэдняя статыстыка. Мы паглядзім па выніках месяца, і калі такая сітуацыя захаваецца на такім узроўні, то ўзнікне магчымасць знізіць яшчэ крыху стаўку рэфінансавання», — сказала Надзея Ермакова.

На думку кіраўніка Нацбанка, рэзкае зніжэнне стаўкі рэфінансавання цяпер з’яўляецца немэтазгодным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула