БЕЛ Ł РУС

Аўтара плаката «Мусарок» асудзілі яшчэ на 10 сутак

31.05.2012 / 14:40

Аўтара плаката «Мусарок» мінчука Івана Амельчанку суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамілі сваякі і сябры Івана Амельчанкі, якія знаходзяцца ў Маскоўскім судзе.

«На сам працэс нікога не пусцілі, нават маці. Прызналі вінаватым у брыдкаслоўі і зноў далі арышт, гэтым разам на 10 сутак. Усё як па трафарэце. Мы бачылі Івана, калі яго выводзілі з міліцэйскага "бобіка" — схуднелы, але трымаецца добра. Сказаў, што абыходзіліся з ім нармальна», — паведаміла грамадская актывістка Марыя Крот.

Іван Амельчанка быў пакараны на 15 сутак пасля таго, як падчас Чарнобыльскага шляху ў красавіку трымаў у руках плакат «Мусарок», дзе стрэлка паказвала ў бок чалавека ў цывільным, які здымаў шэсце на відэа. На актывіста некалькі дзён палявалі міліцыянты, але так і не знайшлі. У міліцыю Іван Амельчанка прыйшоў сам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула