БЕЛ Ł РУС

У Маскве выраслі каноплі

31.05.2012 / 14:48

На поўдні Масквы наркапаліцэйскія выявілі поле дзікарослых канопляў.

Як паведамляе прэс-служба Федэральнай службы па кантролі за абаротам наркотыкаў (ФСКН), у раёне адной з станцый метро мясцовыя ўлады добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю, для чаго быў закуплены грунт. Аднак праз некаторы час у адрас наркакантролю паступіла інфармацыя пра дзіўную расліннасць. Высветлілася, што замест газона ўзышлі каноплі.

У ходзе аперацыі было выкапана 230 кустоў нарказмяшчальнай расліны. Цяпер шукаюць пастаўшчыка грунта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула