Абраны новы кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю
45-гадовы паляк Філіп Качмарак абраны новым кіраўніком дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю. На гэтай пасадзе ён змяніў свайго суайчынніка Яцака Пратасевіча.
5 чэрвеня пасля свайго абрання Качмарак заявіў, што будзе працягваць палітыку свайго папярэдніка. Адносіны з Беларуссю ён назваў вельмі складанымі. «Пасля прэзідэнцкіх выбараў палітычнае супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю было значна абмежавана і грунтуецца на кантактах на
На першым пасяджэнні пад кіраўніцтвам Качмарака еўрадэпутаты прынялі зварот з заклікам удастоіць зняволенага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміі свету.
Качмарак з’яўляецца ўраджэнцам Познані. На радзіме з’яўляецца членам партыі «Грамадзянская платформа», а ў Еўрапарламенце, куды быў абраны ў 2004 годзе, уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. Член палітбюро ЕНП.