БЕЛ Ł РУС

У маі ЗВР павялічыліся на 1%

7.06.2012 / 15:43

Паводле папярэдніх даных, аб’ём золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь у вызначэнні МВФ на 1 чэрвеня склаў 8 млрд. 56,3 млн. долараў ЗША, павялічыўшыся па выніках мая на 81,1 млн. долараў, ці 1%.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, павелічэнню аб’ёму золатавалютных рэзерваў у маі 2012 года спрыяла станоўчае сальда куплі-продажу Нацбанкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Пры гэтым Нацыянальным банкам і ўрадам былі выкананыя ў поўным аб’ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Нагадаем, па выніках красавіка ЗВР Беларусі скараціліся на 1,6%, ці амаль на 129 млн. долараў. Тады на зніжэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў аказала уплыў пагашэнне знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце. Пры гэтым абавязацельствы Нацбанка на суму больш як 400 млн. долараў ЗША былі выкананыя датэрмінова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула