БЕЛ Ł РУС

«Мусаркі» тут» — фотафакт

9.06.2012 / 10:38

Дзевяціметровы банэр вывешаны 8 чэрвеня насупраць Цэнтральнага РУУС.

8 чэрвеня 2012 года актывісты моладзевага руху «Zмена» правялі акцыю ў падтрымку аўтара роліка «Мусарок» Івана Амельчанку, якога асудзілі спачатку на 15 сутак, а потым пасадзілі яшчэ на 10, так і не даўшы выйсці.

У знак салідарнасці актывісты вывесілі на доме па вуліцы Арлоўскай 9-метровую расцяжку з надпісам «Мусаркі» і стрэлачка, якая паказвае на Цэнтральнае РУУС, што знаходзіцца насупраць гэтага дома.

Актывісты абяцаюць не пакідаць без увагі ні адзін выпадак незаконнага пераследу з боку міліцыянтаў. Нагадаем, што Амельчанка такім чынам пратэставаў супраць навязлівага, застрашаючага фільмавання аператарамі спецслужбаў удзельнікаў мірных, санкцыянаваных шэсцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула