БЕЛ Ł РУС

Азаранка афіцыйна перастала быць першай ракеткай

11.06.2012 / 10:51

Nashaniva.com

Сёння раніцай быў абнародаваны рэйтынг Сусветнай тэніснай асацыяцыі. Першае месца цяпер займае расіянка Марыя Шарапава, якая выйграла «Ралан Гарос», у яе 9490 балаў.

Вікторыя Азаранка, што фактычна страціла першы радок у мінулы чацвер, займае ў сусветным рэйтынгу 2-е месца з 8 800 баламі. Нагадаем, Азаранка, якая была першай ракеткай свету ад 30 студзеня, прайграла ў 1/8 фіналу «Ралан Гарос».

Трэці і чацверты радок у сусветным рэйтынгу захавалі Агнешка Радванска (Польшча) і Петра Квітава (Чэхія), у іх па 7 320 і 6 895 балаў адпаведна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула