БЕЛ Ł РУС

Птушкафабрыка купіла абсталяванне на €2,2 млн, але не ўсталявала

11.06.2012 / 12:19

Жлобінскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю падчас праверкі дзейнасці прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Жлобінская птушкафабрыка», заснавальнікам і ўласнікам маёмасці якога з’яўляецца Жлобінскі мясакамбінат, выявіў неўсталяванае імпартнае абсталяванне на суму 2,2 млн еўра. Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці.

Кантралёры высветлілі, што кантракт на пастаўку абсталявання, якое прызначалася для цэха забою і перапрацоўкі птушкі і мела прадукцыйнасць 3 тыс. галоў у гадзіну, быў заключаны ў кастрычніку 2010 года. Яно было закупленае за кошт валютнага крэдыту і паступіла на прадпрыемства яшчэ восенню 2011 года. На момант праверкі абсталяванне не толькі не эксплуатавалася, але і не было змантаванае.

Як патлумачыў адказны кіраўнік, мантаж абсталявання не рабіўся з прычыны адсутнасці ў птушкафабрыкі адпаведнага тэхналагічным патрабаванням памяшкання для яго ўстаноўкі. А будаўніцтва новага цэха не вядзецца праз адсутнасць узгаднення па адводзе зямельнага ўчастка.

Такім чынам, дарагое імпартнае абсталяванне набывалася пры адсутнасці ўзгодненага месца для яго размяшчэння.

Па выніках праверкі інфармацыя накіраваная ў вышэйшую арганізацыю для прыняцця мер па далейшым выкарыстанні набытага абсталявання і прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула