БЕЛ Ł РУС

У Мінску маладая пара ў той самы момант з'ехала на аўто ў Свіслач

12.06.2012 / 13:53

ДТЗ пры даволі пікантных абставінах.

Нестандартны выпадак адбыўся ў панядзелак вечарам у сталіцы, на беразе ракі Свіслач. У мікрараёне Серабранка, недалёка ад вуліцы Малініна, аўтамабіль Peugeot апынуўся ў вадзе.

Машына з'ехала за межы праезнай часткі пры досыць пікантных абставінах.

У ДАІ Ленінскага раёна паведамілі, што здарэнне як ДТЗ не афармлялася: «Са словаў маладога чалавека, які прадставіўся гаспадаром машыны, ён вырашыў у бязлюдным месцы прыемна пабавіць час з дзяўчынай. Паставіў машыну на ручны тормаз.

У нейкі момант выпадкова націснуў на «ручнік», і Peugeot пакаціўся. Пасля падзення ў раку пара выбралася з аўтамабіля, малады чалавек выклікаў эвакуатар.
Алкаголю ў крыві выяўлена не было».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула