БЕЛ Ł РУС

Шакіра стане маці

14.06.2012 / 13:20

Nashaniva.com

Абаронца «Барселоны» і зборнай Іспаніі Херард Піке, які зараз змагаецца на палях Польшчы, атрымаў радасныя навіны з дома — яго сяброўка спявачка Шакіра цяжарная.
Такім чынам, у Піке ёсць рэальныя шанцы ўпершыню ў жыцці стаць бацькам.

Шакіра знаходзіцца на другім месяцы, а нарадзіць павінна да канца года.

Можна ўявіць, што зараз іспанец проста будзе лётаць на полі.
Да таго ж у наступных матчах падапечныя Вісэнтэ дэль Боске згуляюць з камандамі Ірландыі (сёння) і Харватыі (у панядзелак) — не самымі моцнымі сапернікамі. Магчыма, нараджэнне дзіцяці падштурхне гульца на подзвігі, напрыклад, на забіты мяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула