Тры расійскія ведамствы будуць аналізаваць рээкспарт нафтапрадуктаў Беларуссю
Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак.
Паводле яго слоў, 13 чэрвеня Дварковіч правёў нараду, паводле вынікаў якой Міністэрству прамысловасці сумесна з Мінэканамразвіцця і Мінэнерга даручана прааналізаваць сітуацыю з пастаўкамі нафтапрадуктаў з Беларусі.
«Мы маем ускосныя звесткі наконт павелічэння аб’ёмаў экспарту менавіта растваральнікаў, таму для таго, каб гэта было пацверджана, трэба праводзіць працу больш пільна», — цытуе Новака РІА Новости.
Трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі Беларусь у абмен на бяспошлінную нафту і нафтапрадукты абавязана пералічваць у расійскі бюджэт пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў за межы Мытнага саюза.Летась Расіі ў выглядзе нафтавых пошлін было пералічана больш як 3 млрд. долараў. Аднак пры экспарце разбавіцеляў і растваральнікаў уся выручка застаецца ў Беларусі, пошліны ў бюджэт РФ беларускі бок не плаціць.
6 чэрвеня на
Каментуючы інфармацыю аб тым, што Беларусь займаецца рээкспартам расійскіх нафтапрадуктаў пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў з мэтай пазбегнуць выплаты экспартнай пошліны ў расійскі бюджэт, Сурыкаў сказаў: «Мы разумеем, што Беларусь імпартуе больш, чым трэба для ўнутранага спажывання. Заўважылі, што ў справаздачнасці Мытнага саюза з’явіліся растваральнікі і разбавіцелі, якія не абкладаюцца пошлінамі. Летась іх было два мільёны тон».
Паводле слоў Сурыкава, гэтым пытаннем займаюцца адпаведныя эканамічныя структуры ў РФ. «Напэўна яно будзе абмяркоўвацца з беларускім бокам, каб не было парушэнняў з рээкспартам. Рээкспартаваць можна, але, калі ласка, заплаціце пошліну», — падкрэсліў пасол.
14 чэрвеня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі заявіў журналістам, што ўсе пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі адбываюцца ў адпаведнасці з падпісанымі з Расіяй пагадненнямі.
«Ніякіх незаконных паставак за мяжу няма і быць не можа. Афіцыйна заяўляю, што ўсё, што ўваходзіць і выходзіць з краіны, знаходзіцца пад жорсткім кантролем», — сказаў Шпілеўскі, дадаўшы, што «прадстаўнікі расійскага боку, якія знаходзяцца ў Мінску, прэтэнзій не выказвалі».