Red Hot Chili Peppers выступяць у Кіеве
25 ліпеня, квіткі ад 200 тысяч беларускіх рублёў.
Знакаміты амерыканскі гурт Red Hot Chili Peppers прыедзе з першым канцэртам ва Украіну 25 ліпеня. Канцэрт пройдзе ў Кіеве ў НСК «Алімпійскі». Разам з «перцамі» выступяць Kasabian і The Vaccines.
Квіткі каштуюць ад 200 грыўняў (каля 200 тысяч беларускіх рублёў).