БЕЛ Ł РУС

У кавярні Таронта заўзятары Італіі і Ірландыі зладзілі страляніну

19.06.2012 / 09:39

Адзін з наведнікаў забіты.

У адной з кавярняў Таронта (Канада), дзе сабраліся заўзятары для прагляду матчу зборных Італіі і Ірландыі на чэмпіянаце Еўропы-2012, прагрымелі стрэлы.

Адзін з наведнікаў забіты, другі з раненнямі дастаўлены ў бальніцу. Паліцыя апытвае шматлікіх сведак. Па іх словах, у «Сіцыліян кафэ», размешчаным у раёне Літл Італі («Маленькая Італія»), прагучалі 5 стрэлаў.

Італія атрымала перамогу з лікам 2:0, выйшаўшы ў чвэрцьфінал першынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула