БЕЛ Ł РУС

МУС не раскрывае статус Бакіева

19.06.2012 / 13:7

Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў працягваюць захоўваць у тайне статус былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі.

На прэс-канферэнцыі 19 чэрвеня начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што заканадаўства Беларусі пра бежанцаў, пра грамадзянства, пра інфарматызацыю і абарону інфармацыі «не прадугледжвае, на жаль, публічнага выдавання статусу той ці іншай асобы на тэрыторыі дзяржавы без асабістай заявы гэтай асобы».

«Таму я не ўпаўнаважаны даваць нейкія каментарыі адносна статусу Бакіева на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён.

***

Нагадаем, 8 лютага гэтага года з’явілася інфармацыя, што яшчэ ў жніўні 2010 года Бакіеў атрымаў беларускі пашпарт і купіў дом у Мінску. Раней паведамлялася, што ён жыве ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бярэзінскім запаведніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула