БЕЛ Ł РУС

Падлеткі кралі ровары ў элітных дамах

20.06.2012 / 12:52

Аператыўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі трох падлеткаў, якія здзяйснялі крадзяжы ровараў у розных раёнах горада.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, толькі ў Цэнтральным раёне непаўналетнія здзейснілі 4 крадзяжы.

Яны выбіралі дамы элітнай забудовы і з самай раніцы адпраўляліся на пошукі ахвяры, пасля чаго здзяйснялі злачынства.
Выкрадзеныя ровары зламыснікі рэалізоўвалі на адным з рынкаў сталіцы па кошце ў 70–100 даляраў ЗША за кожны.
Вылічыць выкрадальнікаў удалося дзякуючы відэакамеры,
усталяванай у адным з пад’ездаў, дзе было здзейснена чарговае злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула