БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі Аляксандра Арцыбашава

21.06.2012 / 14:58

КМ

Ён рыхтаваў чарговы палітычны флэш-моб.

Як паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», актывістам якой з’яўляецца Арцыбашаў, затрыманне адыблося каля 13.00 у раёне Нямігі чалавекам у цывільным.

Гэта здарылася перад пачаткам палітычнага флэш-мобу «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі» з удзелам цацак.

Па інфармацыі сяброў Аляксандра, малады чалавек знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе сталіцы. Верагодна, што заўтра адбудзецца суд па адміністрацыйным правапарушэнні, як неаднаразова ўжо здаралася з актывістамі «Гавары праўду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула