БЕЛ Ł РУС

Матч «Партызана» і «Тарпеда» скончыўся бойкай гульцоў і трэнераў

23.06.2012 / 20:41

Суцішала міліцыя.

У фінале матча чэмпіянату Мінска, у якім сустракаліся сталічныя «Партызан» і «Тарпеда» (1:0), адбылася бойка з удзелам гульцоў і трэнераў камандаў.

Прычынай бойкі паслужыў фол гульца «Тарпеда» супраць футбаліста «Партызана», у выніку якога ў другога было рассечана брыво.
Спачатку паміж сабой «счапіліся» толькі гульцы, але
калі здавалася, што канфлікт намаганнямі арбітраў спынены, на поле выбег галоўны трэнер «Тарпеда» Анатоль Фамін і ўдарыў футбаліста «Партызана».
Пасля гэтага
бойка ўспыхнула з новай сілай. Прычым, удзел у ёй узялі і запасныя гульцы.

Канфлікт удалося згасіць толькі з дапамогай міліцыі. Матч быў паспяхова дагуляны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула