БЕЛ Ł РУС

Трэзэге вярнуў «Рывер-Плэйт» у прымеру

24.06.2012 / 0:5

nn.by

AFP

Славуты «Рывер Плэйт» вярнуўся ў элітны дывізіён чэмпіянату Аргенціны па футболе. 33-разовыя чэмпіёны краіны летась сенсацыйна вылецелі з прымеры.

Сёння бел-чырвона-белыя перамаглі ў матчы апошняга тура Насьёналя В «Альмерантэ» — 2:0. Дублем вызначыўся чэмпіён свету па футболе 1998 г. (і чэмпіён Еўропы 2000) знакаміты ў мінулым футбаліст Давід Трэзэге.

***

Давід Трэзэге — сын аргенцінскага футбаліста Хорхе Трэзэге, але нарадзіўся ў Руане, і стаўшы футбалістам (а пачынаў ён у аргенцінскім «Платэнсэ») атрымаў права выбару: гуляць за Францыю ці краіну паходжання — Аргенціну. Давід выбраў зборную Францыі, стаў чэмпіёнам свету 1998 г., у 2000-м — чэмпіёнам Еўропы, забіўшы залаты гол зборнай Італіі.

На клубным узроўні ён гуляў пяць год за «Манака», з 2000 па 2010 гг. гуляў за «Ювентус». У снежні 2011 г. падпісаў кантракт з «Рывер Плэйтам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула