БЕЛ Ł РУС

Чаму беларусы не ўсміхаюцца

27.06.2012 / 10:54

Nashaniva.com

«Людзі ўсміхаюцца, калі яны вольныя».

Меркаваннем падзялілася актрыса Святлана Зелянкоўская ў інтэрв’ю «Салідарнасці».

— Я шмат езджу і заўважыла, чым мы адрозніваемся. Мы не ўсміхаемся. Беларусы панурыя, спалоханыя, заклапочаныя, часам агрэсіўныя, бо дзесьці часам дастала.

У маім разуменні беларуская мара ў тым, каб мы сталі ўсміхацца шчыра. І не толькі на плакатах і па БТ.

Мы нядаўна ехалі па Украіне ў цягніку. Калі праязджалі домікі, з іх выходзілі бабулі, і ўсе ўсміхаліся.

Нашы бабулі чаму не ўсміхаюцца? Бяззубыя ўсё! Няма грошай на тое, каб паесці. Які там стаматолаг?

Выходжу ў Беластоку і бачу бабулю шчаслівую, добра апранутую, як яна кладзе ногі на лавачку і адпачывае, потым заходзіць у краму…

Людзі ўсміхаюцца, калі яны вольныя, калі ведаюць, што заўтра ім будзе што есці, што яны змогуць паехаць у падарожжа, што іх дзеці і ўнукі будуць здаровыя, і ў іх ёсць перспектывы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула