БЕЛ Ł РУС

Паўночнакарэйская школьніца патанула, ратуючы партрэты Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра

27.06.2012 / 12:11

У КНДР школьніца загінула, ратуючы падчас паводкі партрэты былых лідараў краіны Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра, піша паўночнакарэйская газета «Надон сінмун».

У паведамленні гаворыцца, што захлынаючыся, 14-гадовая школьніца трымала партрэты, якія вынесла з хаты, загорнутыя ў поліэтылен над галавой.

Дзяўчынка пасмяротна ўдастоена ганаровай маладзёжнай прэміі імя Кім Чэн Іра. Яе імем будзе названая школа, у якой вучылася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула