БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка будзе на фінале Еўра ў ложы з Януковічам і Камароўскім

29.06.2012 / 13:45

Візіт у Кіеў будзе насіць неафіцыйны характар.

З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка, які прыедзе на фінальны матч Еўра-2012 у Кіеве 1 ліпеня, будзе сядзець у ложы для высокапастаўленых гасцей, у якой будуць знаходзіцца прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў, паводле дыпламатычнага пратаколу, лічыцца неафіцыйным. Прыезд Браніслава Камароўскага мае афіцыйны статус. Пасля матчу адбудзецца размова паміж Камароўскім і Януковічам, прадбачаны таксама кароткі выхад абодвух прэзідэнтаў да прэсы.

У ложы на матчы Іспанія — Італія будуць таксама прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і былы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула