БЕЛ Ł РУС

Шарапава выходзіць замуж

4.07.2012 / 13:27

Сціплая цырымонія пройдзе ў Стамбуле.

Вяселле расійскай тэнісісткі Марыі Шарапавай і славенскага баскетбаліста Сашы Вуячыча адбудзецца 10 лістапада ў Стамбуле. Шарапава адзначыла, што цырымонія будзе «сціплай».

«Я глядзела цырымонію шлюбу прынца Уільяма і Кейт Мідлтан. Яна атрымалася грандыёзнай — увага мільёнаў людзей ва ўсім свеце была прыкутая да іх, мне спадабалася сукенка Кейт. Але я не старалася запазычыць з гэтага вяселля нешта для сябе. Не думаю, што наша вяселле пройдзе ў абацтве. Яно будзе значна больш сціплай, і я падкрэсліваю слова «значна», — сказала Шарапава.

25-гадовая Шарапава і 28-гадовы Вуячыч былі заручаныя ў кастрычніку 2010 года і спадзяваліся згуляць вяселле летам, аднак затым перанеслі дату ўрачыстасці з-за турніраў серыі «Вялікага шлема» і Алімпіяды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула