БЕЛ Ł РУС

Як будзе выглядаць гатэль у аэрапорце «Мінск-2»? — фоты

5.07.2012 / 11:27

Ягор Марціновіч

+праекты, якія прайгралі

Арыгінальны будынак з дыскаў, пакладзеных адзін на аднаго і змешчаных у бок.

На сайце сумеснага беларуска-амерыканскага прадпрыемства «Аляксандраў пасаж» з’явіліся рэндэры Нацыянальнага аэрапарта «Мінск» (Мінск-2). Як будзе выглядаць гатэль аэрапорта?

Праект-пераможца

Праект-пераможца

Праект-пераможца

Альтэрнатыўны праект

Альтэрнатыўны праект

Альтэрнатыўны праект

Альтэрнатыўны праект

У конкурсе перамог варыянт са стварэннем будынка ў выглядзе дыскаў, пакладзеных адзін на аднаго і змешчаных у бок.

Нагадаем, што пераробліваць аэрапорт будзе кітайскі інвестар. Тры складнікі праекта —

рэканструкцыя дзеючага тэрмінала, будаўніцтва новага тэрмінала і другой узлётна-пасадачнай паласы будуць каштаваць $600 мільёнаў.
Гэтыя грошы Беларусь атрымае ў крэдыт. Ён будзе льготным, але звязаным. Гэта значыцца, што кітайцы будуць пастаўляць у Беларусь кітайскае абсталяванне, а кітайскія будаўнікі будуць працаваць па кітайскіх тэхналогіях.

Мяркуецца, што

працы скончацца да канца 2014 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула