БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы выраслі на $291 мільён, але гэта найбольшае падзенне

6.07.2012 / 21:46

СГ

Рост дасягнуты толькі за кошт атрыманых ад ЕўрАзЭС $440 мільёнаў.

Паводле папярэдніх звестак,

аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 ліпеня гэтага года склаў $8329,5 мільёна
і павялічыўся па выніках чэрвеня на $291 мільён.

Але такая лічба дасягнута толькі дзякуючы надыходжанню трэцяга траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на $440 мільёнаў.

Цікава, што выплаты па пазыках аказаліся меншыя за суму крэдыту. Калі б не крэдыт, запасы зменшыліся б. Прычым змяншэнне мела б найбольшы ад сярэдзіны 2011 году памер: пад 150 мільёнаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула