Лібералы абышлі ісламістаў на выбарах у Лівіі
Народ з энтузіязмам галасаваў першы раз за 60 гадоў.
Паводле папярэдніх звестак, свецкі і празаходні Саюз нацыянальных сілаў набірае большасць галасоў у Трыпалі і Бенгазі, дзе пражывае большая частка насельніцтва. У малых гарадах і аазісах перамагае ісламісцкая Партыя справядлівасці і разбудовы.
Лівійскае грамадства захоўвае дамадэрныя племянныя і кланавыя структуры. Працэс будаўніцтва нацыі і дэмакратыі тут абяцае быць доўгім і складаным. Тым не менш, міжнародныя назіральнікі і журналісты сведчаць, што першыя выбары выклікалі вялікі энтузіязм людзей. На выбарчыя ўчасткі стаялі чэргі, на плошчах святкавалі з феерверкамі.