БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб пераходзіць у БАТЭ?

10.07.2012 / 11:57

Паводле «Прессбола», адпаведная дамова будзе заключана на некалькі месяцаў.

Паводле звестак «Прессбола», у найбліжэйшы час Аляксандр Глеб стане гульцом барысаўскага БАТЭ.

Пры гэтым адпаведная дамова будзе заключана ўсяго на некалькі месяцаў. Тым самым паўабаронца дапаможа барысаўскаму клубу ў кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў. Адзначым, што пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракту з самарскімі «Крыламі Саветаў» Глеб знаходзіцца ў статусе вольнага агента і ўжо трэніруецца з БАТЭ.

Нагадаем, што А. Глеб пачынаў сваю кар’еру ў БАТЭ, адкуль перайшоў у «Штутгарт». Гуляў за «Арсенал», «Барселону», «Бірмінгем», «Вольфсбург», «Крылы Саветаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула