БЕЛ Ł РУС

Магілёўцы скокнулі з моста ў Дняпро за скрыню гарэлкі

10.07.2012 / 17:00

33-гадовы мужчына патануў, а 39-гадовы знаходзіцца ў гарадской лякарні.

Той самы мост

Здарэнне адбылося днём у мінулую нядзелю. Цела патанулага мужчыны дагэтуль не знойдзена, паведамляе тэлеканал “Магілёў-2”.

Перад тым як скокнуць з моста, мужчыны пабіліся аб заклад на скрыню гарэлкі, што здолеюць зрабіць гэта.
Яны былі добра нападпітку ды ў дадатак пасварыліся з жонкамі.

У сувязі з інцыдэнтам кіраўнік Магілёва Станіслаў Барадаўка загадаў узмацніць патруляванне гарадскіх мастоў і вадаёмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула