У Афганістане разбіўся верталёт з беларуска-расійскім экіпажам
Верталёт МI-8МТВ пацярпеў крушэнне пад Кандагарам.
Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў авіятранспартнай галіне Расіі піша, што інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні. Аднак вядома пра яго стала толькі вечарам 10 ліпеня.
Пры пасадцы за 60 кіламетраў ад Кандагара верталёт зачапіў агароджу і зваліўся з вышыні ў некалькі метраў. У выніку загінуў бартавы механік, грамадзянін Расіі. Камандзіра экіпажу (грамадзяніна Беларусі) і другога пілота (грамадзяніна РФ) даставілі ў лякарню Кабулу, а пасля перавезлі ў апёкавы цэнтр у расійскім Краснадары.
Інтэрфакс не паведамляе імёны пацярпелых.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў Андрэй Казлоўскі — генеральны дырэктар кампаніі «ПАНХ», супрацоўнікамі якога з’яўляліся чальцы экіпажа
Верталёт быў зарэгістраваны ў Гвінеі. Ён дастаўляў ваду для амерыканскай вайсковай базы, якая месціцца пад Кандагарам.