БЕЛ Ł РУС

КДБ заяўляе, што спыніў буйны шпіянаж на карысць Літвы

12.07.2012 / 12:49

Затрыманыя прызналіся, ім пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі спыніў шпіёнскую дзейнасць беларускіх грамадзян, якая ажыццяўляецца ў інтарэсах спецслужбаў Літвы, паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

«Падчас правядзення агентурнай акцыі супрацоўнікі КДБ затрымалі з доказамі злачынства рэзідэнта вайсковай выведкі Літвы.
Адначасова па факце перадачы замежнай спецслужбе сакрэтных звестак былі затрыманыя асобы, якія знаходзіліся ў яго на агентурнай сувязі», — распавялі ў камітэце.
У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі канфіскаваныя электронныя носьбіты і іншыя прадметы і матэрыялы, якая выкрываюць шпіёнскую дзейнасць затрыманых, накіраваную на атрыманне сакрэтнай інфармацыі ў ваеннай сферы, у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, дакументальна былі пацверджаны факты правядзення агентурнай групай аперацый па здабывання інфармацыі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў з мэтай іх далейшай перапраўкі за мяжу. «Факт супрацоўніцтва з літоўскімі спецслужбамі пацвярджаецца сабранымі ў ходзе следства доказамі, а таксама прызнальныя паказанні саміх абвінавачаных», — падкрэслілі ў КДБ.

Па заключэнні экспертаў сабраныя і падрыхтаваныя для перадачы літоўскай спецслужбе матэрыялы адносяцца да звестак, што складаюць дзяржаўныя таямніцы Беларусі.

«Своечасовае ўмяшанне Камітэта дзяржаўнай бяспекі дазволіла выявіць планы замежнай выведкі, узяць яе дзеянні пад кантроль і прадухіліць нанясенне сур’ёзнай шкоды абараназдольнасці і бяспекі дзяржавы», — адзначылі ў КДБ.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па арт. 356 КК Беларусі (здрада дзяржаве). Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула